РУС БЕЛ ENG

Яе называюць беларускай Ахматавай

24.11.2023

   З мэтай цікавасці навучэнцаў да творчасці Яўгеніі Янішчыц, да яе багатай літаратурнай спадчыны 24 лістапада ў Лагішынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю нашай зямлячкі. Работнікі бібліятэкі і настаўнік беларускай мовы і літаратуры пазнаёмілі навучэнцаў з біяграфіяй паэткі, расказалі пра яе творчасць. Да мерапрыемства была падрыхтавана і мультымедыйная прэзентацыя. У выкананні дарослых і дзяцей гучалі вершы Я. Янішчыц рознай тэматыкі. На працягу мерапрыемства навучэнцы з цікавасцю слухалі песні на вершы паэткі. Завяршылася мерапрыемства аглядам кніг "беларускай Ахматавай" .