РУС БЕЛ ENG

Квіз “Ведай мову сваю, беларус!”

20.02.2023

   20 лютага ў Лагішынскай СШ паміж вучнямі 6 - 8 класаў прайшоў квіз “Ведай мову сваю, беларус!” з мэтай  пашырэння ведаў вучняў пра свой родны край, беларускую культуру, славутых дзеячаў нацыянальнай культуры; выхавання грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі і любові да роднай мовы.

 Квіз уключаў шэсць тураў па шэсць пытанняў: “А ці ведаеце вы”,  “Славутыя імёны  Бацькаўшчыны”, “Не верш, а песня”, “Літаратурны”, “Цікава і займальна”, “І ў жарт, і ў сур’ёз”.

Вучні  з карысцю правялі час, а таксама даведаліся шмат цікавай інфармацыі. Дзякуючы такім мерапрыемствам сэрцы вучняў напаўняюцца любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці.