РУС БЕЛ ENG

РОДНАЯ МОВА – МОВА НАВУКІ

23.09.2022

    23 верасня завяршыўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Шосты дзень тыдня прайшоў пад дэвізам “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В.Каваленка) У нашай школе прайшлі наступныя мерапрыемствы:

  • Правядзенне круглага стала па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Сёння беларуская мова з'яўляецца важнейшым атрыбутам нашай дзяржаўнасці, які дазваляе нашай краіне ўваходзіць у сусветную супольнасць, паспяхова абслугоўвае усе камунікатыўныя патрэбы жыцця сучаснага грамадства.

  • Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

Вучням школы прапанавалася ўспомніць творы паэта М.Танка.

  • Закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Настаўнікі беларускай мовы падвялі вынікі Тыдня роднай мовы і  ўзнагародзілі актыўных удзельнікаў.