РУС БЕЛ ENG

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА...

22.09.2022

   Насычаным на розныя мерапрыемствы быў і сенняшні дзень Тыдня.

З мэтай  абагульнення ведаў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры, удасканалення навыкаў групавой работы, развіцця творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму, выхаванню любві да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа праведзены  конкурс “Знаўцы роднага слова”, віктарына  “Вечна жывая родная мова”, КВіЗ “Ведай родную мову”.

               Падрыхтавана  прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”.

Арганізавана выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларуси Янкі

Купалы i Якуба Коласа.

 

Настаўнікі беларускай

мовы і літаратуры