РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

    З 19 па 23 верасня ў школе праходзіць Тыдзень роднай мовы.

  Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных  мерапрыемствах.

   Мерапрыемствы пачаліся з панядзелка. Панядзелак хоць і цяжкі, але насычаны мерапрыемствамі дзень: адкрыццё Тыдня,  акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, марафон “Мова родная - мова модная” (выкананне беларускіх песень), стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”.

   Аўторак запомніўся вучням не менш. Арганізаваны для васьмікласнікаў прагляд беларускамоўнай пастаноўкі «Паўлінка», а таксама гастранамічны фэст “Беларуская кухня”.