РУС БЕЛ ENG

РЭСПУБЛІКАНСКІ ДЫКТАНТ

16.09.2022

   Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь праведзены 16 верасня ў Лагішынскай сярэдняй школе.

З 23-ма вучнямі 8, 10-11 класаў дыктант праводзіўся ў час вучэбных заняткаў. 25 вучняў 9-х класаў пісалі дыктант з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адказнымі за правядзенне дыктанта былі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры – В.І.Андрасюк, І.С.Цібец.