РУС БЕЛ ENG

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА СЛОВА

21.02.2022

   З 15.01. па  21.01.22 г. у нашай  школе  праходзіў  тыдзень   беларускай  мовы  і літаратуры “З любоўю да роднага слова”.

У рамках тыдня праводзіліся адкрытыя мерапрыемствы як для старэйшых, так і для сярэдніх класаў. Вучні   актыўна  прынялі   ўдзел   у разнастайных  мерапрыемствах: акцях,  інфармацыйных гадзінах, інтэрактыўных гульнях, конкурсах  малюнкаў, квэст і квіз-гульнях. Дзеці праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.  Да некаторых з іх рыхтаваліся загадзя:  малявалі, вучылі на памяць вершы, рыхтаваліся да інсцэніровак.

Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры.

 

                                          Андрасюк В.І., Цібец І.С.,

настаўнікі  беларускай мовы і літаратуры