РУС БЕЛ ENG

Поездка в музей Якуба Коласа

20.05.2017

20 мая вучні 3-4 классаў наведалі літаратурна-этнаграфічны музей імя Якуба Коласа ў Пінкавічах.

У гэтым будынку з 1904 па 1906 гг. працаваў знакаміты беларускі класік Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).

У музеі вучні змаглі ўбачыць экспанаты, звязаныя з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Першы пакойчык  — «Хатка палешука» — расказаў вучням пра жыццё і побыт сялян вёскі Пінкавічы таго часу. Тут яны  ўбачылі посуд, печ, ткацкі станок, адзенне палешукоў.  Экспазіцыя другой залы прысвечана жыццю паэта на Палессі, а ў трэцім пакоі дзеці  пазнаёміліся з успамінамі мясцовых жыхароў пра Коласа, перыядам яго жыцця пасля высылкі з Пінкавічаў. Нашы вучні мелі мажлівасць расказаць вывучаные на памяць вершы Коласа.