РУС БЕЛ ENG

На свята – у Ганцавічы

29.09.2018

Традыцыйная народная творчасць – не толькі гістарычны скарб, але і жывая з’ява сённяшніх дзён.

   З мэтай вывучэння, захавання, актуалізацыі і папулярызацыі традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў 29 верасня вучні 5-9 класаў Лагішынскай сярэдняй школы наведалі Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, дзе ў межах года малой Радзімы прайшло свята народнай творчасці “Багач”.  

   У жывой нязмушанай атмасферы ўдзельнікі народных гуртоў і асобныя выканаўцы прадставілі вучням абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры. А вось асноўнай падзеяй свята быў абрад “Багач”, які скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу.

    Для школьнікаў, удзельнікаў і гасцей свята была распрацавана цікавая і разнастайная праграма: майстар-класы (лепка з гліны і выраб лялек, саломапляценне і пляценне лапцей), дзіцячая пляцоўка з гульнямі, беларуская кухня, канцэрт і танцы. Падчас мерапрыемства працавалі рынак рамеснікаў і выстава-продаж “Восеньскі кірмаш”, дзе вучні і настаўнікі на памяць аб свяце набылі прыгожыя падарункі і сувеніры.

 

Іна Цібец,

настаўнік

Лагішынскай СШ