РУС БЕЛ ENG

«ЯЕ ВЯЛІКАСЦЬ МОВА БЕЛАРУСКАЯ”

28.02.2019

  Вучні нашай школы пабывалі на ўрачыстым прыёме ў яе вялікасці Мовы Беларускай у народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа. Менавіта такую цікавую форму абралі для святкавання  Міжнароднага дня роднай мовы працаўнікі музея.

 Запрошанымі на прыём былі: польская, нямецкая, англійская, італьянская, украінская мовы. Іх і прадстаўлялі ў творчай форме  госці свята.

 К.Р.Каспяровіч, настаўніца  нямецкай мовы, разам з вучнямі падрыхтавала творчую прэзентацыю: сцэнкі,  конкурс “Што рэкламіруе нямецкі ролік?”. “Палякі” пад кіраўніцтвам В.І. Андрасюк у спевах,  вершах, гульнях на асацыяцыю паказалі высокі ўзровень валодання мовай сваіх продкаў.

 Вершаваныя замалёўкі аб роднай мове, італьянскую мову, усім вядомай песняй  “Фелічіта”, прадставілі вучні Пінкавіцкай СШ. Сюрпрызам стала выступленне Л.М. Алешка з Малоткавіч, якая прадставіла сваю родную украінскую мову: спявала, чытала байку і легенду.

В.І. Андрасюк,

педагог дадатковай адукацыі