РУС БЕЛ ENG

Паездка ў Люсіна

31.10.2016

29 кастрычніка вучні нашай школы наведалі літаратурна-этнаграфічны музей імя Я.Коласа ў в. Люсіна Ганцавіцкага раёна. Школьнікі пазнаёміліся з жыццём, настаўніцкай і палітычнай дзейнасцю пісьменніка, які працаваў у школе з 1902 па 1904 год. Увагу навучэнцаў прыцягнулі фотаздымкі і дакументы, а таксама фотакопіі лістоў паэта жыхарам вёскі, краязнаўчыя знаходкі вучняў школы. Цікавым для школьнікаў стаў матэрыял, які змяшчае раздзел музея “Хата палешука”. Тут вучні ўбачылі прылады працы і быту, якімі карысталіся сяляне ў пачатку ХХ ст. Таксама ў “Хаце палешука” дзеці змаглі ўбачыць некалькі фотаздымкаў былых вучняў Я. Коласа. Экскурсавод Рылка Аліна Юр’еўна цікава і змястоўна расказала аб жыццёвым і творчым шляху Я. Коласа, пазнаёміла з экспанатамі музея.