РУС БЕЛ ENG

“ЗОРКА ПАЛЕСКАГА КРАЮ”

17.11.2018

  17 лістапада адбылося мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Вучні сабраліся ў актавай зале, каб ушанаваць памяць паэтэсы, пазнаёміцца з яе лёсам,  пачытаць яе вершы.

   На Піншчыне таксама адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы. Палеская ластаўка рана пайшла з жыцця, але назаўсёды засталася ў літаратуры, у людской памяці. Яе шчырае, пранікнёнае паэтычнае слова – наша спадчына.

  Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі прэзентацыю, прысвечаную творчаму шляху паэтэсы, тэатралізаваныя сцэнкі з некаторых твораў Яўгеніі Янішчыц, музыкальныя кампазіцыі. Сваімі ўспамінамі пра Яўгенію Янішчыц падзялілася сяброўка Тамара Аўсяннікава, а таксама прэзентавала 2-гі том твораў “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”.

  У вёсцы Рудка каля дома, дзе жыла Янішчыц, усклалі гірлянду кветак да мемарыяльнай дошкі.

  На літаратурнай гасцёўны “Памяць пра палескую ластаўку” вучні Парэцкай школы чыталі вершы Я. Янішчыц. Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй у літаратурны музей Я.Янішчыц, якую правяла дырэктар музея Антаніна Сідарук. У музеі можна пабачыць рукапісы, асабістыя рэчы, фотаздымкі паэтэсы і шмат іншых цікавых экспанатаў.

В.І. Андрасюк,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры