РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне міжшкольнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

19.11.2018

Чарговае пасяджэнне міжшкольнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры: актуальны стан, праблемы і перспектывы” прайшло 19 лістапада ў Лагішынскай школе. На семінары-практыкуме настаўнікі ўдасканальвалі свае прафесійныя кампетэнцыі, павышалі ўзровень свайго прафесіяналізму па тэарэтычных і метадычных пытаннях. Удзельнікі пасяджэння распрацавалі план-канспект вучэбнага занятка, накіраванага на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу; стварылі кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і тэматычную кантрольную работу па тэме “Двухсастаўныя сказы”; наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей.